
Патрыятызм – найважнейшы духоўна-маральны фактар захавання грамадскай стабільнасці, незалежнасці і бяспекі дзяржавы. У Рэспубліцы Беларусь 2022 год праходзіць пад знакам года народнага адзінства. За гэты час кожны з нас павінен успомніць, што мы адзіная сям’я з вялікай гісторыяй і светлай будучыняй. Дарослым неабходна навучыць маладое пакаленне паважаць і шанаваць свае дзяржаўныя сімвалы таму, што павага да іх азначае павагу да сябе, узровень патрыятызма для кожнага грамадзяніна.
Выхаванне маленькага патрыёта пачынаецца з самага маленства. Мы стараемся дапамагчы бацькам выхаваць асобу, якая будзе валодаць якасцямі грамадзяніна – патрыёта Радзімы, здольнага паспяхова выконваць грамадзянскія абавязкі, валодаць пачуццём нацыянальнага гонару, грамадзянскай годнасці, любові да Айчыны, да свайго народа. Напярэдадні свята “Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь”, якое адзначаецца ў нашай краіне 3 ліпеня, у нашым аздараўленчым лагеры прайшла патрыятычная акцыя “Спяваем гімн разам!”. У ёй прынялі ўдзел усе навучэнцы нашай установы адукацыі.
Выхаваем патрыётаў – значыць, можна быць упэўненымі ў станаўленні і развіцці грамадства і будучыні нашай краіны.