Методическое сопровождение патриотического воспитания

Беларускія народныя святы

Кожны высокаадукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага ў выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя.   Народныя святы і абрады садзейнічаюць далучэнню да розных відаў мастацтва, творчай дзейнасці і працоўных працэсаў. Патрэбна памятаць, што ў нашы дні няма натуральнага пераймання фальклору ад старэйшых. Таму ў той фальклор, які быў спрадвеку дарослым, дзяцей уводзяць штучна. Абавязкова трэба ўлічваць узроставыя асаблівасці дашкольнікаў, і не трэба вельмі падрабязна знаёміць іх з усімі святамі гадавога кола, толькі з тымі, якія будуць зразумелымі (гэта датычыцца і абрадавых дзеянняў, гульняў, танцаў, песняў, якія выконваюцца на тым ці іншым свяце).

Дзяцей трэба знаёміць з такімі народнымі гульнямі, песнямі, казкамі, танцамі, якія ім зразумелыя і цікавыя, адпавядаюць нашым сённяшнім эстэтычным патрабаванням. Гэта палажэнне павінна ўлічвацца пры адборы фальклорнага матэрыялу для выхавання дзяцей. Толькі пры такіх умовах народная творчасць можа арганічна, а не штучна ўвайсці ў іх жыццё.

Стрэчанне ці грамніцы— гуканне вясны.

Гэтае свята ўвабрала ў сябе вобраз зімы і лета ў песенных гуртах, якія спрачаюцца паміж сабой песнямі.

Масленка.

Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікаднем. Гэта свята пачыналіся запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

Гуканне вясны.

Гэтае свята характэрна для Усходняй Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

Саракі.

Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавого раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

Камаедзіца.

Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара. На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з’ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

Юр’я.

Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх: « Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб у дурня».

Пахаванне стралы.

У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ушесця. На гэтае свята водзяць песні, карагоды, якія абараняюць ад маланкі.

Зялёныя святкі.

Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з’яўляецца гімнам маці-прыродзе.

Купалле.

Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонца звароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі.

Жніво.

Гэтае свята з’яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

Пакровы.

Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор’ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. «Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова.» Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды.

Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

Зімовыя святкі.

Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд(7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова — свята Раства. Неад’емным рытуалам з’яўляецца ўшанаванне продкаўдзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці:

перадкалядная посная, багатая шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.

Народныя святы і абрады спрыяюць:

– развіццю патрыятычных і нацыянальных пачуццяў;

— развіццю ўзаемаадносін дзяцей. Народныя святы і абрады з’яўляюцца тым сродкам, з дапамогай якога дзеці вучацца весці сябе цывілізавана і культурна;

— эрудыцый дзяцей. У працессе падрыхтоукі і правядзення свята значна пашыраецца слоунікавы запас дзяцей;

— таксама пашыраюцца веды аб народных традыцыях.

Беларускае народнае адзенне

Адзенне — важная этычная прыкмета народнасці о нацыі. Вытокі беларускага адзення ў культуры Кіеўскай Русі. умеральна кантынентальны клімат, працяглыя зімы і неспякотнае лета вымагалі закрытага, цёплага адзення. тканіны выраблялі з лёну (радзей з пянькі) і воўны, упрыгожвалі набіўным ці вытканым узорам або ткані з нітак розных колераў. баярства рабіла сваё адзенне пераважна з прывазных тканін (парча, аксаміт, тафта, канка) розных адзенняў чырвонага, блакітнага, зрэдку зялёных колераў. Аздабаю служылі вышыўкі шоўкам і жэмчугам. амаль усе віды адзення былі накладнымі, агульнае эстэтычнае патрабаванне — статычнасць і простага сілуэта. аснову гарнітураў складалі: мужчынскага — сарочка з поясам і парты, жаночага — сарочка (даўжэйшая за мужчынскую) і паясное адзенне тыпу паловы; верхняя вопрытка — світа ( зімой падшытае футрам).

У 13–16 стагодзе адзенне магнатаў і гарацкой знаціразвівалася ў рэчышчы заходне еўрапейскай моды ( шылася з дарагіх тканін, аздаблялася залатой і сярэбранай вышыўкай, каштоўнымі каменнямі, каляровымі гузікамі). Важнымі часткамі мужчынскага гарнітура былі атласны жупан, зверху кунтум, падперазаны доўгім поясам, воўчае і бабровая футра; жаночага — ферэзія, гадука, чашара, аблямаваныя карункамі або футрам сабаля, куніцы, лісы, кабат з рукавамі.

Беларускі касцюм 14–16 стагодзя ўзбагаціўся новымі відамі (алдарак, гарсэт) і прынцыпамі афармлення (спосабы завязвання паміткі), балык наблізіўся да абрысаў фігуры. меў перавагі белага колеру ў паясных вырабах, спалучэнне белага з чырвоным, паметрычных узораў арнаменты. Беларускі касцюм набыў завершанасць як цэланая сістэма, свой мастацкі вобраз.

Касцюм беларускіх сялян у 17–сярэдзіне 19 стагодзя развіваўся па шляху тых ці іншых змен, звязаных з мадыфікацыяй элементаў адзення, насычэннем каляровай гамы, пераасэнсаваннем арнаментальных матываў, замацаваннемрэгіянальных адметнасцей.

у перыяд фарміравання беларускай буржуазнай нацыі (на працягу 19 стагодзя) захоўвалася выразнае этнаграфічнае аблічча беларускага народа. касцюм беларускіх сялян той пары выступаў як традыцыйны, класічны ўзор мастацтва. адна з мо самых адметных рыс — цесная ўзаімасувязь і танальная злажанасць з іншымі праявамі творчай дзейнасці беларусаў і іх абрадамі і звычаямі.

Тканіны выраблялі ў хатніх умовах, на кроснах. Фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі (настоямі траў, кары і лісця дрэў, балотнай жалезнай рудой). На белае палатно нанасілі натыканнем або вышыўкай чырвоны геаметрычны арнамент. У аздове выкарыстоўвалі натуральныя серабрыстыя тоны лёну і воўны.

З 2-ой паловы 19 стагодзя са з’яўленнем алімнавых фарбавальнікаў і крамных нітак спектар колераў пашырыўся. У традыцыйны комплекс мужчынскага адзення ўваходзілі кашуля, камізэлька. Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам, калошы абгортвалі анучамі і запраўлялі ў лапці, пасталы, радзей у боты. Найвышэйшага ўзлёту фантазіі і майстэрства беларускага адзення дасягнула ў жаночым касцюме, які і вызначае своеасаблівасць нацыянальнага касцюма беларусаў увогуле. Наібольшая ўвага аддавалася ўпрыгожванню рукавоў, што звязана з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы. Разнастайнасцю вылучаўся дэкаратычны малюнак паяснога адзення жанчыны (амдарак, саян, панова, фартух) — клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-реліным ці серабрыста-белым каларыце. У жаночае адзенне, асабліва святочнае, уваходзіў гарсэт у выглядзе безрукаўкі, якая рабіла фігуру зграбнай. Шыли яго звычайна з аксаміту, парчы, шоўку чорнага, блакітнага, малінавага колераў, аздаблялі нашыўкамі тасёмак, стужак, гузікаў, таксама вышыўкай. Абявязковым элементам касцюма быў разнакаляровы пояс (часцей чырвона-зялёна-белы) пояс з кутасамі, махрамі ці пампонамі. Верхняя мужчынская і жаночая вопратка мала адрознівалася паміж сабой. Шылі яе з валенага нефарбаванага сукна (сярмяга, латушка, бурка, бурлае), аўчыны (кажух, катушок — белыя нядубленыя, пазней чырвона-вохрыстыя дублёныя, казачына).

Касцюм беларусаў канца 19–начала 20 стагодзя, яго формы не былі аднароднымі. Расслаеніе сялянства, пранікнавенне ў вёску прамысловых вырабаў размывалі «жанравыя» мяжы традыцыйнага народнага касцюма. Мужчынскія і жаночыя касцюмы сталі больш багатымі, разнастайнымі сучаснымі свайму часу. Змест чыстых і глыбокіх таноў пачалі ўжывацца пераходныя. Трацілася семантыка традыцыйнага геаметрычнага арнаменту, большае месца адводзілася расшытым узорам.

У сярэдзіне 20 стагодзя акрэсліваецца новая ступень у развіцці мастацкіх сродкаў беларускага народнага адзення: плоскасны малюнак дзякуючы дасягненню святлоцінявога эфекту атрымлівае ілюзію аб’ёму. Народнае адзенне аднатыпнае на ўсёй Беларусі, але ў ім вылучаецца шэраг комплексаў. Комплексы маюць шэраг разнавіднасцей, якія  адрозніваюцца паасобнымі элементамі касцюма, тэхнікай выканання і характарам арнаменту, яго сюжэтам, каларытам, таксама спосабамі нашэння касцюма. Гэтыя разнавіднасці вылучаюцца як народныя страі, геаграфічныя межы, якія выражаны нярэдка.

Магутная матэрыяльна тэхнічная база, рост дабрабыту працоўных, павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання, расшырэнне сеткі прадрыемстваў бытавога абслугоўвання абумовілі затуханне традыцый беларускага народнага касцюма. Але застаецца крыніцай надхнення, матываў і вобразаў для прафісійных творцаў, працоўнае жыццё на тэатральных сцэнах, у мастацкай самадзейнасці, выступае аб’ектам адлюстравання ў творах літаратуры і мастацтва.

Літаратура:

1) Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі, Мн., 1993 г.

2) Складзі ўзор сам, Мн., «Полымя», 1992 г.

3) Раманюк М.Ф. «Беларускае народнае адзенне» (альбом), Мн., 1981 г.

4) Касцюкавец Л.П. «Беларускія народныя абрады», Мн., Беларусь, 1994 г.

Размаўляем па-беларуску

Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову.
Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.
Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках.

     Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, патрэбна на ёй размаўляць — і дарослым, і выхаванцам. У нашым  дзiцячым садку   кожны панядзелак праводзiцца дзень беларускага маўлення. У гэты дзень усе размаўляюць па-беларуску. Таксама арганізавана беларускамоўная група для дзяцей старэйшага ўзросту.

У вучэбнай  праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:
заняткi па развіццю беларускага маўлення;
развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;
самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей;

Вучэбная праграма рэкамендуе таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з 1-й малодшай):
беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі;
беларускімі народнымі казкамі;
творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;
беларускімі народнымі гульнямі.

Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага нам усім неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

Паважаныя бацькі! Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церпялівымі і ўважлівымі да ўсяго. І адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.

Дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы!

Мая краіна — Беларусь.

Якая прыгожая назва ў нашай краіны — Беларусь!

А яшчэ мы завём яе — Радзіма.

А яшчэ — Бацькаўшчына.

Радзіма — бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін ва ўсім свеце.

Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад, у якім мы жывем, — гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына — бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў — нашых дзядоў. І так — аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі — гэта людзі.

Давайце разам паразважаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

Прыказкі і прымаўкі

Хоць, можа, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць выказаць свае адносіны да сітуацыі. Прыказкі надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць. «Хата без кутоў не будуецца, без прымаўкі ні бяседа, ні гутарка не вядзецца» — у прыказках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Трапныя выслоўі назапашваюцца ў нашай памяці на працягу ўсяго жыцця. Мы чуем і запамінаем іх з размоў, слухаючы казкі, песні, паданні. Усім знаёмая сітуацыя: дзіця мые посуд, раптам талерка выслізвае з рук і разбіваецца. Каб супакоіць дзіця, дарослыя прыгадваюць старое павер’е: «Посуд б’ецца на шчасце!»
Без асаблівых намаганняў памяці мы звяртаемся да прыказак і прымавак, каб вывесці правіла, даць ацэнку падзеям, характарыстыку паводзінам людзей. Як растлумачыць дзецям, што такое любоў і павага да бацькоў, як трэба ставицца да людзей, дзе знайсці даступныя ўзросту прыклады? Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.
Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.
Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.
Не рабі другому, што не люба самому.
У людзей пытай, ды свой розум май.
Прыказкі і прымаўкі не старэюць на працягу стагоддзяў, яны выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме. Крынічным звонам бессмяротнасці роднае мовы назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі.
Святы

Хто не ведае прыгожую легенду пра папараць-кветку, якая расцвітае ў ноч на Івана Купалу? Пра тое, што чалавек, якому пашчасціць здабыць чароўную кветку, зразумее мову птушак і звяроў, стане багатым і шчаслівым? Ноч гэтая незвычайная, казачная: дрэвы, хмызы і кветкі размаўляюць паміж сабою і нават пераходзяць з месца на месца. Менавіта ў купальскую ноч, згодна з павер’ем, трэба збіраць лекавыя расліны, якія маюць у гэты час асаблівую сілу.

На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Пачніце знаёміць малых з народным календаром — расказвайце пра святы, якія захаваліся да нашых дзён. Напрыклад, увесну беларусы святкуюць Вербніцу, або Вербную нядзелю. У гэты вясновы дзень, за тыдзень да Вялікадня, людзі ламаюць галінкі вярбы — дрэва, поўнага магутнай жыццёвай сілы. Вербнай галінкай дакранаюцца да родных і знаёмых (найперш да дзяцей) і прыгаворваюць:
Не я б’ю — вярба б’е.

За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здаровы, як вада,
І багаты, як зямля.
Расці, як вярба,
Як лёд, на ўвесь год!
У бібліятэцы можна знайсці цікавыя кніжкі пра беларускія народныя святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.

Урокі роднай мовы

Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.

Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове