Наша школа
Гісторыя Прылепскай школы бярэ пачатак з 18 стагоддзя. Культурна-адукацыйным цэнтрам Прылепскага краю стала Свята-Георгіеўская царква, заснаваная ў 1783 годзе архіепіскапам Смагаржэўскім. Пры царкве мелася царкоўна-прыходскае папячыцельства і штатнае народнае вучылішча. Працэнт адукаванасці складаў 2% на 1878 год. У 1910 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа, у ёй было 73 вучні. Да 1927 года ў Прылепах працавала пачатковая школа. У 1931 годзе быў першы выпуск сямігодкі. З 1938 года школа атрымала статус сярэдняй, але ніводнага выпуска не было ў сувязі з пачаткам вайны.
Звярніце ўвагу на першы стэнд. Фота Свята-Георгіеўскай царквы. Настаяцелем на працягу 13-ці гадоў быў Іаан Пашын.
За гэты час была адкрыта пачатковая школа ў вёсцы Ізбіцкае, навучалася 62 вучні. Пабудавана новая каменная царква. На жаль, у 1932 годзе яна была разбурана. Адкрыта Прылепскае крэдытнае таварыства. І нават было ўтворана грамадства цвярозасці (316 чалавек: 189 жанчын і 127 мужчын). У вітрыне знаходзіцца ўнікальны дакумент 1912 года, выдадзены на імя Чарняўскага. Гэта пасведчанне аб заканчэнні Дуброва-Прылепскага народнага вучылішча. Гэта дае падставу зрабіць вывад, што можна лічыць Прылепы цэнтрам духоўнай культуры на працягу больш як 200 гадоў.
Асаблівай старонкай ў гісторыі школы можна лічыць той час, калі яна знаходзілася ў дабротным памяшканні маёнтка братоў Паповых. (Адразу пасля рэвалюцыі). На жаль, у час нямецкай акупацыі тут знаходзіўся гарнізон і таму ў сакавіку 1943 года спалілі школу, вёскі Прылепы і вёску Пагарэльцы. Спалена была і вёска Ляды разам з жыхарамі.
Закончылася вайна. Першыя пасляваенныя гады школа знаходзілася ў хатах сялян. У 1946-47 годзе РАА набыў 4 хаты, якія былі перавезены ў вёску Прылепы. Яны сталі пачаткам Прылепскай сярэдняй школы. Звярніце ўвагу на другі стэнд. Вось так выглядала наша школа, і размяшчалася яна каля падножжа Царковішча.
Школа славілася як сваімі настаўнікамі, так і вучнямі. Звярніце ўвагу на гэта фота. Дар’я Цімафееўна Абмётка была не толькі добрым настаўнікам, але і ініцыятарам турыстычнага руху ў раёне. Падарожжы пад яе кіраўніцтвам садзейнічалі збору матэрыялаў па краязнаўству, якія леглі пасля ў аснову музея баявой і працоўнай славы. Таццяна Сяргееўна Агеенка – заслужаны настаўнік БССР, удзельнік Усесаюзнага з’езду настаўнікаў у Маскве ў 1968 годзе. На стэндзе – газетныя матэрыялы. (Паказаць)
Сучасны будынак школы, у якім мы знаходзімся, быў пабудаваны ў 1959 годзе.
У гэты час на базе школы даваўся курс па кіраванню сельгастэхнікай. Вучні атрымлівалі правы трактарыста-машыніста 3-га класа. Звярніцеся да вітрыны: такія правы атрымаў і наш выпускнік Кудрэвіч Уладзімір Мікалаевіч. Яго жыццёвы шлях – ад піянерважатага да дырэктара школы горада Мінска. Зараз ён – дырэктар музея “Ленінскі раён учора, сёння, заўтра” горада Мінска. Сёння школа можа ганарыцца сваімі выпускнікамі жывёлаводамі Новікавай Таццянай Казіміраўнай, Бароўскім Іванам Казіміравічам, народным майстрам Манулевічам Сяргеем Данілавічам (Паказаць фота на стэндзе).
Траскоўскі Анатолій Сямёнавіч – сярэбраны медаліст, ажыццявіў сваю мару, стаў лётчыкам грамадзянскай авіацыі, да выхада на пенсію лятаў у розныя кропкі Еўрапейскай часткі СССР. Владыка Міхаіл Паўлавіч – ветэран атамнай энэргетыкі і прамысловасці, на пенсіі, пражывае ў горадзе Сароў Ніжненаўгародскай вобласці. Шэмпель Міхаіл Міхайлавіч – юрыст, на заслужаным адпачынку.
Кудраўцаў Анатолій Дзмітрыевіч, выпускнік 1978 года, службу ў радах савецкай арміі праходзіў на ваенна-марскім флоце на падводнай лодцы. Пражывае ў Маскве, пенсіянер.
Наша школа дала пуцёўку ў жыццё першаму намесніку міністра харчовай прамысловасці Свянціцкаму Міхаілу Іванавічу (працаваў на пасадзе да 2012 года). На нашых стэндах вы сустрэнеце інфармацыю пра іншых выпускнікоў нашай школы.
Выпускнікі школы паступаюць штогод у розныя вучэбныя ўстановы: у медуніверсітэт (Мурашка Ксенія – залатая медалістка), у педуніверсітэт (Барысава Таццяна, Бондарава Анастасія), у БНТУ (Максіменка Дзяніс, Мацапура Валянцін, Андруховіч Раман, Кавалёва Марына, Мацапура Аляксандр, Ільчанка Антон), у акадэмію спорта (Кудрэвіч Уладзімір, Дзядовіч Ян), эканамічны універсітэт (Прахарчук Ангеліна (залатая медалістка), Ішыгава Святлана, Ашманкевіч Алег).
Гэта не выпадковыя поспехі. Трэба сказаць вялікі дзякуй калектыву настаўнікаў. Звярніце ўвагу на вітрыну. Тут знаходзіцца ручка са знаёмым пяром-зорачкай, чарнільніца, сшытак з класічным каліграфічным пісьмом, гатавальня, лагарыфмічная лінейка. (Паказаць у вітрыне).
Кажуць, той добры настаўнік, які не дае веды, а вучыць іх браць. Дзякуючы настаўнікам нашай школы вучні прымаюць удзел у розных раённых і абласных конкурсах, займаюць прызавыя месцы. Менавіта таму многія паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы і выходзяць выдатнымі спецыялістамі.
Вялікі дзякуй нашым настаўнікам!
Сённяшні дзень школы.
Вучняў – 103. Класаў-камплектаў – 11. Настаўнікаў – 22. У нашай школе 11 класаў-кабінетаў, ёсць настаўніцкая, кабінет дырэктара, музей, спартзал, майстэрня, сталовая, пакой сацыяльна-псіхалагічнай работы, кабінет педагога-дэфектолага. 41 выхаванец дашкольных груп.
Выпускнікі школы выбралі розныя прафесіі, кожны знайшоў свой шлях у жыцці.